Прывітанне ўдзельнікам і гасцям XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

    "Гэта маляўнічая падзея стала неад'емнай часткай культурнага жыцця нашай дзяржавы, - гаворыцца ў прывітанні. - Дзякуючы такому знакаваму міжнароднаму праекту мы маем унікальную магчымасць назіраць за сузор'ем талентаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, якія жывуць у міры і згодзе на беларускай зямлі".

    Фестываль, паводле слоў Прэзідэнта, з'яўляецца яшчэ адным сведчаннем таго, што Беларусь заўсёды адкрыта для людзей добрай волі.

    Сімвалічна, што мерапрыемства праходзіць у знамянальны год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, заўважыў кіраўнік дзяржавы. У радах беларускіх партызан і падпольшчыкаў, не шкадуючы сваіх жыццяў, вялі гераічную барацьбу з ворагам прадстаўнікі больш як 70 нацый і народнасцей.

    "Дзіўная атмасфера гэтага свята садзейнічае ўмацаванню дружалюбных сувязей, служыць сімвалам яднання і духоўнага багацця народаў", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам і гасцям фестывалю душэўнага цяпла, шчасця і здароўя: "Няхай любоў да мастацтва, гонар за сваю культуру дапамагаюць дасягаць новых вяршынь".