Прэзідэнт В’етнама Чыонг Тан Шанг павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі
У адрас Аляксандра Лукашэнкі прадаўжаюць паступаць віншавальныя пасланні ў сувязі з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Кіраўніка беларускай дзяржавы павіншавалі Прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чыонг Тан Шанг, Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі, Прэзідэнт Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башар Асад.
Прэзідэнт В'етнама ў сваім віншаванні падкрэсліў, што ў апошнія гады дружба і супрацоўніцтва паміж В'етнамам і Беларуссю не спыняюць умацоўвацца і развівацца. На аснове традыцыйнай дружбы абодва бакі актыўна рэалізуюць пагадненні, дасягнутыя на вышэйшым узроўні, супрацоўнічаюць у галінах палітыкі, эканомікі, гандлю, культуры, адукацыі, бяспекі, абароны. З падпісаннем Пагаднення аб свабодным гандлі паміж В'етнамам і ЕАЭС беларуска-в'етнамскія адносіны маюць новыя магчымасці для больш эфектыўнага развіцця.