Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь сваім Указам заснаваў геральдычны знак-эмблему Міністэрства аховы здароўя

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь сваім Указам заснаваў геральдычны знак-эмблему Міністэрства аховы здароўя і нагрудны знак узнагароды Міністэрства аховы здароўя "Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь".

    Рашэнне прынята ў мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Міністэрства аховы здароўя, а таксама стымулявання донарскага руху.

    Указам зацверджаны палажэнні аб знаках, іх апісанне і відарыс.