Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб прыцягненні да адказнасці шэрагу службовых асоб
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб прыцягненні да адказнасці шэрагу службовых асоб, якія не прынялі належных мер па забеспячэнні аб'ектыўнага і справядлівага адбору беларускага прадстаўніка на конкурс песні "Еўрабачанне".
Аб'яўлена вымова Міністру культуры Паўлу Латушку і Старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзю Давыдзьку.
Кіраўнік дзяржавы таксама аб'явіў заўвагу Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзіміру Макею, Намесніку Прэм'ер-міністра Беларусі Анатолю Тозіку, Першаму намесніку Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандру Радзькову.
Міністру культуры і Старшыні Белтэлерадыёкампаніі даручана неадкладна звольніць асоб, вінаватых у скажэнні вынікаў галасавання ў фінале Нацыянальнага музычнага праекта "Еўрафэст".