Зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці. Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адзначаецца 15 лютага.

    «Сумная і ў той жа час гераічная дата ўвайшла ў наша жыццё не так даўно, - гаворыцца ў звароце. – Больш за чвэрць стагоддзя таму савецкія войскі пакінулі Афганістан, на тэрыторыі якога амаль дзесяць гадоў афіцэры і салдаты праяўлялі стойкасць і мужнасць, застаючыся вернымі баявой прысязе, воінскаму абавязку. Гэта вайна, як і многія іншыя баявыя аперацыі ў гарачых кропках планеты, прынесла шмат гора ў беларускія сем’і. Сёння мы падзяляем боль бацькаў і маці, удоў і дзяцей, чые родныя не вярнуліся з зон лакальных канфліктаў».

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нашы суайчыннікі самааддана змагаліся з міжнародным тэрарызмам, працягвалі баявыя традыцыі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і навечна набылі сваю славу. «Беларусь заўсёды будзе аддаваць даніну павагі пакаленню воінаў-інтэрнацыяналістаў», - падкрэсліў Прэзідэнт.