Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Таццяну Мархель з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Таццяну Мархель з юбілеем.

    "Усё Ваша жыццё – гэта прыклад нястомнага служэння нацыянальнаму мастацтву і Радзіме. Шматгранны талент, бліскучае акцёрскае майстэрства і асабістае абаянне знайшлі сваё ўвасабленне ў разнастайных тэатральных і кінаработах, якія прынеслі Вам прызнанне і вялікую любоў гледача. Створаныя Вамі яркія вобразы вылучаюцца псіхалагічнай глыбінёй і самабытнасцю народных характараў", – гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асабліва цэнным з'яўляецца ўклад Таццяны Мархель у захаванне і прапаганду музычнай спадчыны Беларусі, выкананне выдатных народных песень на шматлікіх канцэртах і фестывалях. "Спадзяюся, што Вы і ў далейшым будзеце працаваць гэтак жа натхнёна і самааддана, папаўняючы скарбніцу беларускай культуры", – адзначыў Прэзідэнт.