Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Наталлю Гайду

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Наталлю Гайду з юбілеем.

    "Дзякуючы моцнаму і надзвычай прыгожаму голасу, непераўзыдзенаму выканальніцкаму майстэрству і вялікай любові да музыкі Вы ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё нацыянальнага вакальнага мастацтва, сталі адной з самых яркіх зорак беларускай аперэты. За гады плённай працы Вамі сыграны дзясяткі выдатных роляў, якія сталі класікай айчыннага музычнага тэатра і заваявалі сэрцы тысяч паклоннікаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў краіне высока цэняць тую дапамогу, якую Наталля Гайда аказвае ў падрыхтоўцы творчых кадраў, садзейнічаючы прафесійнаму росту і выхаванню выканаўцаў-пачаткоўцаў.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў артыстцы, каб і ў далейшым яе талент і майстэрства служылі ўзбагачэнню духоўнай скарбніцы беларускай культуры, з'яўляліся дастойным прыкладам для маладых артыстаў.