Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Ядвігу Паплаўскую
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Ядвігу Паплаўскую з юбілеем.
"Ваша імя непарыўна звязана з самымі яркімі старонкамі ў развіцці сучаснай беларускай эстрады. Вялікі талент спявачкі і кампазітара, высокае выканальніцкае майстэрства, непадробная шчодрасць і дабрыня душы ператвараюць кожнае Ваша выступленне ў незабыўнае свята для слухачоў. Напісаныя Вамі цудоўныя песні сталі сапраўднымі шлягерамі і заваявалі сэрцы людзей розных пакаленняў", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт адзначыў, што глыбокай павагі заслугоўвае дзейнасць Ядвігі Паплаўскай па выхаванні маладых талентаў і развіцці традыцый беларускага эстраднага мастацтва.
"Перакананы, што Вы і ў далейшым будзеце знаходзіцца ў бесперапынным творчым пошуку, плённа і самааддана служыць нацыянальнай культуры, праслаўляць нашу Радзіму", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка артыстцы.