Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з Днём яднання
З нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі Кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнку павіншаваў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў.
"Нашы народы звязваюць многавяковыя традыцыі дружбы і добрасуседства, агульныя духоўныя карані, слаўныя старонкі сумеснай гісторыі. Абапіраючыся на гэты трывалы падмурак расійска-беларускіх саюзніцкіх адносін, мы паспяхова развіваем усебаковае ўзаемавыгаднае партнёрства, дабіваемся значных вынікаў у гандлёва-эканамічнай сферы, каардынуем падыходы па шырокім коле пытанняў рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня", - гаворыцца ў віншаванні.
Дзмітрый Мядзведзеў выказаў перакананне, што ажыццяўленне намечаных планаў у поўнай ступені адпавядае карэнным інтарэсам дзвюх краін, паслужыць умацаванню агульнаеўрапейскай стабільнасці і бяспекі.