Прэзідэнт правёў кадравыя назначэнні ва Узброеных Сілах

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ва Узброеных Сілах. Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 22 кастрычніка.

    Палкоўнік Уладзімір Сафонаў назначаны камандуючым сіламі спецыяльных аперацый УС. Ён вызвалены з пасады начальніка штаба - першага намесніка камандуючага ССА УС. На гэту пасаду назначаны палкоўнік Дзмітрый Варашылаў.

    Палкоўнік Аляксандр Ільюкевіч, які да гэтага часу кіраваў ССА УС, назначаны камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання УС. На пасаду начальніка штаба - першага намесніка камандуючага гэтымі войскамі назначаны генерал-маёр Андрэй Краўчанка. Ён вызвалены з пасады начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны - намесніка начальніка Генеральнага штаба УС.

    Генерал-маёр Аляксандр Лаўрэнаў назначаны камандуючым войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання УС. Раней ён займаў пасаду начальніка штаба - першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання УС.