Прэзідэнт Індыі Працібха Паціл павіншавала Аляксандра Лукашэнку з 20-годдзем устанаўлення дыпадносін

    У адрас Кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі паступіла віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Індыя Працібхі Паціл з нагоды 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

    "З вялікім задавальненнем адзначаю, што супрацоўніцтва паміж Індыяй і Беларуссю ва ўсіх сферах двухбаковага і шматбаковага ўзаемадзеяння значна ўмацавалася за апошнія 20 гадоў. Нам неабходна паслядоўна імкнуцца да дасягнення існуючага патэнцыялу з мэтай паглыблення ўзаемнага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.