Прэзідэнт Беларусі вызваліў Алега Пякарскага ад пасады першага намесніка Міністра ўнутраных спраў
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь вызваліў палкоўніка міліцыі Алега Пякарскага ад пасады першага намесніка Міністра ўнутраных спраў - начальніка крымінальнай міліцыі. Алег Пякарскі звольнены з органаў унутраных спраў у запас Узброеных Сіл у сувязі з учыненнем праступкаў, якія дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў унутраных спраў.
Указ аб гэтым Кіраўнік дзяржавы падпісаў 16 студзеня.