Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў шматдзетных жанчын рэспублікі ордэнам Маці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагародзіў шматдзетных жанчын краіны ордэнам Маці. Указ аб гэтым Кіраўнік дзяржавы падпісаў 28 лютага.

    Сярод узнагароджаных ордэнам Маці - паштальён аддзялення паштовай сувязі Пінск-15 Алена Лянкевіч, прадавец магазіна "Купалінка" Докшыцкага райпо Ганна Макатур, хатняя гаспадыня з Віцебска Наталля Шынько, лабарант Мазырскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Наталля Капітан, санітарка Гомельскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Аляксандра Маслякова, работніца Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Слаўгарадскага раёна Святлана Паўлюкова, выкладчык Крычаўскага дзяржаўнага прафесійнага агратэхнічнага каледжа Ірына Подава, хатняя гаспадыня з Маладзечна Жанна Баранава, прадавец вытворчага кааператыва "Дары прыроды" г.Барысава Наталля Сарачынская.