Прэзідэнт правёў кадравыя назначэнні ва Узброеных Сілах

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 чэрвеня падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі праведзены кадравыя назначэнні ва Узброеных Сілах.

    Палкоўнік Дзмітрый Страшынскі назначаны начальнікам галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Ён вызвалены з пасады начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны - намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На гэту пасаду назначаны палкоўнік Андрэй Краўчанка.