Прэзідэнт адобрыў праект змяненняў у дагавор паміж Беларуссю і Расіяй аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў Указ № 353, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у дагавор паміж Беларуссю і Расіяй аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ад 10 снежня 2009 года.
Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт упаўнаважаны на правядзенне перагавораў па праекце дакумента і яго падпісанне пасля разгляду ва Урадзе Беларусі.