Старшыня Савета Камуністычнай партыі Беларусі Аляксей Камай удастоены Падзякі Прэзідэнта

    Старшыня Савета Камуністычнай партыі Беларусі Аляксей Камай удастоены Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую актыўную грамадска-палітычную дзейнасць, значны асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі. Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 сакавіка.