Святочныя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці

  • 6
  • 1:37

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 ліпеня 2000 года наведаў святочныя мерапрыемствы ў гонар Дня Незалежнасці. Кіраўнік дзяржавы разам з кіраўніцтвам Урада, міністэрстваў, ведамстваў, грамадскіх арганізацый, дыпламатычных місій і прадстаўнікамі духавенства прыняў удзел ва ўрачыстым шэсці па галоўным праспекце беларускай сталіцы і ўскладанні вянкоў да Манумента на плошчы Перамогі. Затым прысутныя ўшанавалі памяць загінулых мінутай маўчання.

Выступаючы на ўрачыстым мітынгу, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што толькі дзякуючы вялікаму подзвігу абаронцаў Айчыны народ Беларусі цяпер жыве ў міры і згодзе. Паводле слоў Прэзідэнта, кіраўніцтва Беларусі бачыць галоўны залог народаўладдзя ў адзінстве ўлады і народа.