Святочнае шэсце, прысвечанае Дню Перамогі

  • 11

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 мая 2003 года па традыцыі прыняў удзел у святочным шэсці, прысвечаным Дню Перамогі. Разам з Кіраўніком дзяржавы ў калоне ішлі ветэраны вайны і працы, воіны-інтэрнацыяналісты, вышэйшыя службовыя асобы, прадстаўнікі гарадской улады і дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі. Шэсце, якое пачалося з Кастрычніцкай плошчы, прайшло да помніка Перамогі. Каля Вечнага агню Аляксандр Лукашэнка і ўсе прысутныя мінутай маўчання ўшанавалі памяць абаронцаў Айчыны, якія загінулі ў барацьбе з фашызмам.  

Звяртаючыся да суайчыннікаў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што свята Вялікай Перамогі вельмі шануецца беларускім народам. Бессмяротны подзвіг нашых землякоў залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю чалавецтва, паколькі фундамент Вялікай Перамогі закладваўся тут, на беларускай зямлі, заявіў Кіраўнік дзяржавы.