Праведзены кадравыя назначэнні ва Узброеных Сілах

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 жніўня падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі ва Узброеных Сілах праведзены кадравыя назначэнні.

    Генерал-маёр Уладзімір Белы назначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл. На пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл назначаны генерал-маёр Вадзім Сураў, які да гэтага часу займаў пасаду начальніка 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл. Цяпер на гэту пасаду назначаны палкоўнік Аляксандр Агейчык.