Прадстаўнікі розных сфер народнай гаспадаркі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі 

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнамі і медалямі прадстаўнікоў розных сфер народнай гаспадаркі. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 11 чэрвеня.

    У ліку ўзнагароджаных ордэнам Айчыны III ступені - старшыня СВК "Ляхавіцкі" Ляхавіцкага раёна Аляксандр Вітко, ордэнам Пашаны - дырэктар сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Азярыцкі-Агра" Смалявіцкага раёна Ніна Жалязнова, медалём "За працоўныя заслугі" - трактарыст-машыніст СВК "Гарадзея" Нясвіжскага раёна Уладзімір Гурын.

    Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў два распараджэнні аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.