Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў дзяржаўных узнагарод прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую работу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўную дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства і парламентарызму, будаўнічай галіны і сельскай гаспадаркі, навуковай і педагагічнай дзейнасці, сферы мастацтва, культуры і спорту. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 2 чэрвеня.

    У прыватнасці, ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лашын, ордэнам "За службу Радзіме" II ступені - памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Аляксандр Гура.

    У ліку ўзнагароджаных ордэнам Пашаны - Міністр інфармацыі Лілія Ананіч, намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Русецкі.

    Сярод узнагароджаных медалём "За працоўныя заслугі" - машыністы рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства "Граніт" Аляксей Кошман і Віктар Курловіч, галоўны архітэктар праекта ўпраўлення праектных работ ААТ "Палессежылбуд" Сяргей Макарскі.

    Медаля Францыска Скарыны ўдастоены загадчык лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі Мікалай Ламан, артыст, вядучы майстар сцэны Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача Мікалай Лявончык і іншыя.

    Акрамя таго, ганаровыя званні прысвоены прадстаўнікам прамысловасці, пракуратуры, культуры, адукацыі і спорту.