Прадстаўленне на пасадзе Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Андрэя Кабякова
- 10
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр
Лукашэнка чакае ад урада канструктыўных прарыўных ідэй для павышэння
эфектыўнасці эканомікі. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў 29 снежня пры
прадстаўленні на пасадзе новага прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.
У сувязі з новымі кадравымі рашэннямі Прэзідэнт растлумачыў, што ніякай надзвычайшчыны тут няма. "Працэс гэты пастаянны. Пастаянна ідзе, цячэ наша жыццё. Ратацыя кадраў, назначэнні, перамяшчэнні на ўсіх узроўнях традыцыйныя, у год прэзідэнцкіх выбараў асабліва. Гэта таксама не навіна, мінулы раз мы так рабілі. Асноўны касцяк урада, іншых кіраўнікоў краіны быў сфарміраваны да прэзідэнцкіх выбараў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Асаблівае значэнне я надаю цяперашнім кадравым рашэнням, прызначаным умацаваць эканамічны блок", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Менавіта таму склад кіраўніцтва Савета Міністраў абноўлены больш як напалавіну. "Будзе нармальна працаваць эканоміка - будуць і фінансы, і валюта, а значыць, і стабільнасць у нашым грамадстве. І народ ніколі не прад'явіць нам празмерных прэтэнзій", - звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кадравыя рашэнні, якія закранулі ўрад, не спантанны крок. "Я перабалеў мінімум паўгода гэтымі пытаннямі. Вельмі шмат было сумненняў. Ніхто не лабіраваў ніякія пасады. Да апошняга моманту наогул многія не ведалі, чым ім давядзецца займацца. Гэта было асабіста маё рашэнне. Але гэта рашэнне не з неба ўзялося", - сказаў Прэзідэнт.
"У бліжэйшы час Андрэй Уладзіміравіч будзе прадстаўлены дэпутацкаму корпусу. Згодна з Канстытуцыяй ён на працягу двух месяцаў павінен прадставіць парламенту праграму дзейнасці ўрада", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў для вас чалавек не новы. У яго вялікі вопыт эканамічнай, дыпламатычнай і кіруючай дзейнасці. Дзесяцігадовы стаж у якасці намесніка прэм'ер-міністра, апошнія больш як два гады ён узначальваў Адміністрацыю Прэзідэнта".
Акрамя таго, Прэзідэнт адзначыў, што з Андрэя Кабякова не знімаецца задача падрыхтоўкі прапаноў па далейшай аптымізацыі органаў дзяржкіравання. "Нам неабходна рашуча пазбавіць дзяржорганы ад дубліруючых і неўласцівых ім функцый. Выкарыстоўвайце міжнародны вопыт і зыходзьце, самае галоўнае, з нашай сітуацыі, нашага жыцця. Ніхто не можа паставіць пытанне павышэння зарплаты дзяржслужачым без аптымізацыі падпарадкаваных вам структур. Аптымізуйцеся, устараняйце лішнія функцыі, якія не патрэбны на тым ці іншым этапе, і дзейнічайце. Устараняючы функцыі, мы павысім дысцыпліну і адказнасць за прынятыя рашэнні", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Ён спыніўся на першачарговых задачах, вырашэнні якіх ён чакае ад новага складу ўрада.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што адна з першачарговых задач абноўленага ўрада - забеспячэнне нармальнай работы прадпрыемстваў і арганізацый. "Жыццёва важна захаваць працоўныя калектывы і рабочыя месцы. Эканоміка павінна эфектыўна працаваць", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт нагадаў аб падпісаным нядаўна дэкрэце № 5, які даў дадатковыя правы кіраўнікам. "Усім кіраўнікам дадзены дадатковыя правы і ўсе магчымасці справядліва патрабаваць з падначаленых за вынік, заахвочваць тых, хто працуе сумленна, і прыцягваць да адказнасці гультаёў і парушальнікаў працоўнай дысцыпліны. Ніколі яшчэ кіраўнік не меў такіх паўнамоцтваў, якія ён мае сёння. У яго такі інструментарый, выкарыстоўваючы які, ён можа сёння вырашаць на працягу кароткага прамежку часу любую праблему", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Але разам з гэтым узмацняецца патрабаванне з кіраўнікоў за вынік. "Менавіта яны павінны самі варушыцца і зарабляць грошы, а задача ўрада - арганізацыя і строгі кантроль", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў Беларусі замена кіраўнікоў прадпрыемстваў прадоўжыцца. "Замена кіраўнікоў прадпрыемстваў будзе прадоўжана. Падкрэсліваю асабліва, што адседзецца ў крэсле кіраўніка не проста будзе немагчыма, а нават небяспечна. Калі ты адчуваеш, што ты не можаш далей працаваць, лепш адыдзі ўбок і дай магчымасць працаваць іншым", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што па ўсёй краіне не будзе ніякага перасаджвання з крэсла ў крэсла: "Калі ты праваліўся на дзяржаўнай службе, не дай бог яшчэ парушаючы закон, то ніколі не будзеш кіраўніком ні ў дзяржаўнай структуры, ні ў прыватнай. Ніколі. І гэта будзе строга кантралявацца мной".
Прэзідэнт таксама адзначыў, што ў цяперашніх умовах адна з першачарговых задач урада - дыверсіфікацыя экспарту. "Ніхто не створыць нам цяплічныя ўмовы. Каб паспяхова пашыраць нашу прадукцыю, трэба зніжаць яе сабекошт, павышаць якасць, шукаць і знаходзіць новыя рынкі збыту", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Нельга залежаць толькі ад аднаго або паўтара рынкаў. Так, Расія - нашы браты, нашы сябры, але вы бачыце, як яны часам сябе паводзяць: адзін робіць адно, другі не ведае, што робіць першы. Таму нам трэба абавязкова дыверсіфікавацца, чаго б гэта ні каштавала. І вы на мяне не крыўдуйце: за гэта патрабаванне будзе вельмі строгае".
У той жа час Прэзідэнт падкрэсліў, што дыверсіфікацыя ні ў якім разе не азначае выхад з расійскага рынку. "Але працаваць там трэба на парадак больш эфектыўна, энергічна займаць вызваленыя таварныя нішы. І першарадная задача ўрада - падтрымаць экспарцёраў. У нас ёсць усе рычагі, каб захаваць эканоміку нашых прадпрыемстваў канкурэнтаздольнай", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі таксама заявіў: "Пасольствы павінны займацца перш за ўсё гандлем. Нам прадстаўніцтвы не патрэбны, нам не патрэбны белыя каўнерыкі, якія будуць хадзіць пушыстымі і будуць прадстаўнікамі". Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што, апіраючыся на пасольствы, можна бачыць, на што канкрэтна ёсць попыт на рынку таго ці іншага рэгіёна. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пасол павінен быць заўсёды ў кантакце з той службовай асобай, якая замацавана за пэўнай краінай або рэгіёнам, каардынаваць дзеянні.
"Трэба папрасіць, каб яны (замежныя партнёры) купілі нашу прадукцыю, асабліва ў кіраўнікоў тых дзяржаў, якія знаходзяцца з намі ў вельмі добрых адносінах або імкнуцца быць з намі ў добрых адносінах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт прывёў у якасці прыкладу Казахстан, куды можна было б пастаўляць пэўныя тавары з Беларусі замест тых пазіцый, якія закрываюцца за кошт імпарту з іншых краін.
Пры гэтым Прэзідэнт асобна спыніўся на тэме якасці прадукцыі. "Трэба вывесці нашу прадукцыю на новы этап якасці. Усё больш і больш скардзяцца на тое, што асобныя кампаненты беларускай прадукцыі, асобная таварная наменклатура з'яўляюцца няякаснымі. Гэта злачынства. Цяпер трэба аж да таго, што займацца ручной зборкай. Па-новаму збірайце і разбірайце, але пастаўляйце на рынкі якасны тавар", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама лічыць адной з прыярытэтных задач урада навядзенне парадку на спажывецкім рынку. Прэзідэнт таксама лічыць адной з прыярытэтных задач урада навядзенне парадку на спажывецкім рынку. "Старшыням аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, Міністэрству гандлю дадзены шырокія паўнамоцтвы для забеспячэння парадку на ўнутраным спажывецкім рынку, насычэння яго шырокай наменклатурай тавараў, ажыццяўлення строгага кантролю за цэнамі, спынення любых, нават самых нязначных спроб спекуляцый у гэтай сферы", - сказаў ён. Прэзідэнт чарговы раз звярнуў увагу, што "трэнд на кантроль за цэнамі павінен быць пастаянным і сістэмным", для чаго быў прыняты адпаведны дакумент - указ №567. Таксама для таго, каб збіць ажыятаж на ўнутраным валютным рынку і адвадзіць спекулянтаў ад абменнікаў, быў уведзены збор на куплю валюты. Пры гэтым, паводле слоў Прэзідэнта Беларусі, няма фундаментальных прычын для росту цэн.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўраду акрамя вырашэння бягучых задач трэба значна папрацаваць над падрыхтоўкай планаў на сярэднетэрміновую перспектыву, у першую чаргу над праектам Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады. Гэту праграму трэба будзе не проста распрацаваць, але і абараніць на чарговым Усебеларускім народным сходзе.
Прэзідэнт таксама даў характарыстыкі новым намеснікам прэм'ер-міністра. Што датычыцца першага віцэ-прэм'ера Васіля Мацюшэўскага, Кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Кандыдат эканамічных навук. Добра ведае эканамічную, фінансавую і банкаўскую сістэмы. Валодае спецыфікай інвестыцыйнай дзейнасці. Я яго і Паўла Калаура (новага старшыню праўлення Нацбанка) даўно не тое што прыкмеціў, я яшчэ дэпутатам ведаў іх па рабоце. Асабліва Калаура".
Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што калі паўстала пытанне аб працаўладкаванні Мацюшэўскага і Калаура на кіруючыя пасады ў буйныя беларускія банкі з расійскім капіталам, то ён пазітыўна паставіўся да гэтага.
Ён адзначыў, што ўрад павінен наладзіць эфектыўнае ўзаемадзеянне з Нацбанкам. "Тут задача - узгодненымі дзеяннямі забяспечыць стабільнасць і збалансаванасць на ўнутраным валютна-фінансавым рынку краіны. Прыцягнуць усе фінансавыя рэсурсы і для рэальнага сектара эканомікі".
Гаворачы аб новым віцэ-прэм'еры Наталлі Качанавай, Прэзідэнт адзначыў, што гэта чалавек з рэгіёна. Раней яна займала пасаду старшыні Наваполацкага гарвыканкама, цяпер будзе курыраваць ва ўрадзе пытанні развіцця сацыяльнай сферы. "Яна добра ведае людскія патрабаванні. Разлічваем на яе практычны вопыт, жыццёвую мудрасць і жаночую практычнасць. Вельмі добра, што ва ўрадзе з'явіцца чалавек менавіта знізу, ад людзей. Чалавек абсалютна зямны, у яе ўсё жыццё было звязана з самымі канкрэтнымі жыццёвымі праблемамі, асабліва ў сферы ЖКГ, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Якія цяжкасці мы не перажывалі б, асноўнай задачай сацыяльна-эканамічнай палітыкі Беларусі быў, застаецца і будзе клопат аб чалавеку".
Прэзідэнт чакае эфектыўнай работы і ад старой каманды намеснікаў прэм'ер-міністра. За Уладзімірам Сямашкам захоўваюцца пытанні каардынацыі прамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў. "Вельмі важна паспяхова завяршыць пачатыя праекты, забяспечыць належную аддачу ад мадэрнізаваных вытворчасцей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Уладзімір Сямашка таксама будзе курыраваць будаўніцтва Беларускай АЭС і іншыя пытанні. "У многіх могуць узнікнуць пытанні наконт таго, што Прэзідэнт ужо столькі крытыкаваў Сямашку, што, напэўна, яго першым трэба было замяніць", - заўважыў Прэзідэнт. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Уладзімір Сямашка даволі вопытны чалавек і спецыяліст высокага ўзроўню. "Нягледзячы на тое, што яму больш за шэсцьдзесят, любы малады чалавек можа пазайздросціць яго працавітасці. Так, у яго ёсць недахопы, строгі і рэзкі характар. Ён маўчаць не можа. Але гэта можна пацярпець і дараваць. Сёння дастойнай замены вопытнаму і кваліфікаванаму чалавеку, імя якому Сямашка, няма. Але гэта не значыць, што, калі раптам нешта здарылася, мы не знойдзем замену. Ёсць у мяне варыянты, але яны пакуль слабейшыя, чым Сямашка. Таму я вельмі разлічваю на яго працавітасць, эфектыўнасць, мэтанакіраванасць у рабоце", - сказаў Прэзідэнт.
Гаворачы пра намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Калініна, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэтаму віцэ-прэм'еру неабходна зрабіць строгія і рашучыя крокі па ўдасканаленні сферы ЖКГ і будаўнічай галіны. "Праблем у ЖКГ і будаўніцтве, за якія, перш за ўсё, адказвае Калінін, шмат. Мы прынялі рашэнні. Працавала камісія па ЖКГ, па будаўніцтве. Я не сказаў бы, што мы там асабліва рванулі. Таму, Анатоль Мікалаевіч (Калінін), дзейнічайце ў тым ключы, які мы вызначылі, - строга і рашуча. Я хачу сказаць, што і нашы міністры нясуць адказнасць за сітуацыю", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы таксама негатыўна ацаніў тое, што праз паўгода пасля рэспубліканскай нарады па будаўніцтве Камітэт дзяржкантролю выяўляе, што прынятыя рашэнні належным чынам не выконваюцца. "Запомніце: не дай бог людзі паскардзяцца, што недзе мы пратэрмінавалі будаўніцтва нейкага дома. Я ўжо гаварыў, што не пачынайце гэту каніцель, імя якой будаўніцтва жылля, калі вы не бачыце перспектывы своечасова здаць гэты дом. Людзі не павінны крыўдзіцца", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама дадаў: "У нас ва ўсіх практычна ёсць кватэры. Мы жывём нядрэнна. Не трэба забываць, што ў гэты час тысячы, сотні тысяч людзей не маюць уласнага жылля. Калі яны збіраюць гэтыя няшчасныя капейкі з усіх сваякоў, імкнуцца зарабіць і ўкласці ў жыллё, а вы потым яго высякаеце на стадыі заканчэння будаўніцтва - гэта недапушчальна", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што трэба паставіць сябе на месца гэтага простага чалавека, які "чакае, як манны нябеснай" кватэру. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што нярэдка пасля здачы жылля яшчэ не адзін дзень трэба працаваць, каб устараніць усе недахопы. "У Мінскай вобласці і Мінску я ўжо многіх навучыў. Аднаго мэра ўжо няма, а губернатар Мінскай вобласці ў сувязі з гэтым сур'ёзна папярэджаны аб недапушчальнасці па-шарлатанскі ставіцца да будаўніцтва жылля. Больш таго, мы дамаўляліся, і сёння дзейнічае гэта норма аб тым, што на новы будаўнічы аб'ект існуе гарантыя. І калі ёсць недахопы, мы імем рэвалюцыі прымусім будаўнікоў і адказных ліквідаваць недаробкі па тым ці іншым аб'екце за ўласны кошт", - падкрэсліў Прэзідэнт.
У сваю чаргу, гаворачы аб намесніку прэм'ер-міністра Міхаіле Русым, Прэзідэнт паведаміў, што ён і ў далейшым прадоўжыць курыраваць развіццё сельскай гаспадаркі. "Першачарговыя пытанні ў сферы яго адказнасці мы падрабязна разгледзім на шырокай рэспубліканскай нарадзе ў першым квартале будучага года. Гэта нарада будзе прысвечана сельскай гаспадарцы. Гэтым займаўся ў свой час, узначальваючы камісію, Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч. Там дадзім ацэнку рабоце ўрада і яго асабіста па павышэнні эфектыўнасці функцыянавання беларускага агракомплексу", - сказаў Прэзідэнт. Ён нагадаў, што апошнім часам вельмі шмат гаварылася аб рэалізацыі сельгаспрадукцыі. "Міхаіл Іванавіч (Русы), час браць планку вышэй. Я не буду больш за вас гандляваць прадуктамі харчавання", - сказаў Прэзідэнт, маючы на ўвазе сітуацыю, якая склалася з пастаўкамі беларускай прадукцыі на расійскі рынак. "Дзейнічайце, вырашайце гэтыя пытанні, павінна быць дынаміка", - дадаў ён.
Што датычыцца асноўнай задачы сацыяльна-эканамічнай палітыкі Беларусі, то, як адзначыў Кіраўнік дзяржавы - гэта клопат аб чалавеку. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што стварэнне камфортных умоў для жыццядзейнасці людзей - гэта і ёсць вышэйшая мэта беларускай дзяржавы. "І яшчэ помніце: не патрэбны чалавеку ніякія падачкі, калі чалавек пакрыўджаны, і не патрэбны ніякія грошы, калі няма справядлівасці, калі чалавек на рабочым месцы пакрыўджаны, - лічыць Прэзідэнт. - Гэта галоўнае права чалавека - працаваць, і калі добра адпрацаваў - пачуў дзякуй ад кіраўніка. Мы ні ў якім разе не павінны нахіляць чалавека і дапускаць здзеку з яго". Паводле слоў Прэзідэнта, чалавек павінен ганарыцца тым, што жыве ў гэтай краіне.
Пасля прадстаўлення новага прэм'ер-міністра Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў. Сярод закранутых тэм - нядаўнія перагаворы беларускага лідара і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, у час якіх размова ішла, у тым ліку аб праблемах з пастаўкамі беларускай прадукцыі. У час сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў удалося намеціць рашэнні па найбольш актуальных пытаннях двухбаковых адносін. У сувязі з гэтым Аляксандра Лукашэнку папрасілі пракаментаваць, ці азначае гэта, што ў пытанні доступу на рынак ЕАЭС не будзе абмежаванняў і дыскрымінацыі.
"Тое, што гэта не паўторыцца, такога, напэўна, не можа быць. Гэта толькі ў казцы можа здарыцца, што ў нас у далейшым не будзе нейкіх спрэчак", - адзначыў беларускі лідар.
Размова атрымалася строгай, але максімальна дзелавой, адзначыў беларускі лідар. "Але гэта не першае такое абмеркаванне. Гэта сведчыць не аб тым, што ў нас антаганізм. Мы проста сябры, і мы адзін аднаму можам сказаць адкрыта тое, што нас хвалюе", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Спрэчкі будуць узнікаць з-за сутыкнення з інтарэсамі расійскіх вытворцаў, якія бачаць у беларускіх першарадных канкурэнтаў, лічыць Аляксандр Лукашэнка. "Яны не могуць з намі канкурыраваць ні па якасці, ні па цане, ні па нашай арганізаванасці. Таму прымяняюць такія адміністрацыйныя, часам бандыцкія метады. Мы да гэтага гатовы. Мы людзі загартаваныя", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Адказваючы на пытанні аб развіцці беларуска-расійскіх адносін пасля пачатку дзеяння ЕАЭС, Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што фармат Саюзнай дзяржавы ва ўзаемаадносінах Беларусі і Расіі сябе ні ў якім разе не вычарпаў. "У Еўразійскім эканамічным саюзе дай бог нам яшчэ дасягнуць той глыбіні інтэграцыі, як у нас з Расійскай Федэрацыяй. Гэтага пакуль і блізка няма", - канстатаваў беларускі лідар.
Прэзідэнта таксама папрасілі пракаментаваць вынікі нядаўняга пасяджэння ў Мінску кантактнай групы АБСЕ-Расія-Украіна: "Мала аб чым дамовіліся, але наконт абмену палоннымі прынялі рашэнне. І гэты абмен, як мы бачым у сродках масавай інфармацыі, пачаўся".
"Я лічу, што не за гарамі наступнае пасяджэнне. Але рашэнне па ім не прынята. Дзявацца няма куды - трэба сустракацца і дагаворвацца", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Наконт канфлікту ва Украіне Кіраўнік дзяржавы таксама канстатаваў: "Гэта не чужы канфлікт. Гэта каля нашага парога". "Мы павінны пастарацца зрабіць максімум для таго, каб прытушыць гэты канфлікт. А, можа, яго ліквідаваць. І калі мы будзем здольны гэта зрабіць, мы, мужыкі, і я як галоўнакамандуючы, мы гэта будзем рабіць, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы самі не напрошваемся, мы туды не лезем і ніколі не лезлі. Папросяць - зробім, калі зможам. Не папросяць - вырашайце самі".
Прэзідэнт пракаменціраваў домыслы, якія распаўсюджваюцца некаторымі СМІ, аб намерах выкарыстоўваць беларускіх ваеннаслужачых у якасці міратворцаў. "Калі нашы ваеннаслужачыя ў якасці міратворцаў куды-небудзь паедуць, то я першы туды паеду, каб яны ведалі. І мой старэйшы сын, які сёння займаецца гэтымі праблемамі, таксама там будзе", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. "Я нікога не збіраўся нікуды накіроўваць, а мяне падвяргаюць ужо нейкай крытыцы", - дадаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка расказаў некаторыя падрабязнасці нядаўніх перагавораў з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. "Галоўная праблема, калі мець на ўвазе тыя перагаворы, якія вялі з Прэзідэнтам Украіны, - развядзенне бакоў. Трэба іх развесці мінімум на 30 кіламетраў. І вось гэту зону трэба пракантраляваць, каб не было гэтых сутыкненняў, адвесці цяжкія ўзбраенні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Яшчэ адна праблема для Украіны - "закрыць граніцу з Расіяй". "Там вельмі вялікі недавер. Прэзідэнт (Пётр Парашэнка. - Заўвага БЕЛТА) адкрыта сказаў, калі б беларусы нам у гэтым плане хоць чымсьці змаглі дапамагчы, я быў бы ўдзячны", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў украінскаму калегу вырашыць, чым і як можа дапамагчы ў вырашэнні гэтых праблем Беларусь.
Акрамя таго, журналісты папрасілі ў Кіраўніка дзяржавы ацаніць той факт, што шэраг СМІ назвалі яго палітыкам года і выказаць сваё стаўленне да падобных рэйтынгаў.
Прэзідэнт адзначыў, яму прыемна, што "ў ім убачылі не дыктатара, а, відаць, нармальнага чалавека. У адваротным выпадку не было б гэтых заяў". У той жа час Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ставіцца да гэтага з некаторай іроніяй. "Гэта казус нейкі. Гэтага не павінна было быць. Як? Учора страшны чалавек, а сёння - самы папулярны". "Дзякуй тым людзям, якія нас убачылі, гэта карысць для Беларусі перш за ўсё", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Журналістаў цікавіла таксама, як Кіраўнік дзяржавы плануе сустрэць надыходзячы Новы год. Аляксандр Лукашэнка, прызнаўся, што навагоднія святы для яго - нагода дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу, а не справіць шумнае застолле. "З малышом сустракаю Новы год. Ён у мяне ў гэты час не спіць, глядзіць усе гэтыя навагоднія тусовачныя перадачы", - адзначыў Прэзідэнт.
"Галоўнае для мяне не гэта. Галоўнае для мяне - дзеці і старыя. Я пераднавагоднія дні перш за ўсё жыву гэтым. Я павінен прадэманстраваць усёй краіне, усім, у каго дастатак добры, што трэба паехаць да тых, хто мае патрэбу, удзяліць ім увагу, дапамагчы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што на працягу двух тыдняў у Беларусі прайшла чарада дабрачынных навагодніх свят.