Прадстаўленне на пасадзе Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Косінца
- 7
Забеспячэнне міру і стабільнасці, росту
эканомікі і дастойнага ўзроўню жыцця людзей па-ранейшаму з'яўляюцца
прыярытэтнымі задачамі. Гэта адзначыў Аляксандр Лукашэнка 30 снежня пры
прадстаўленні на пасадзе Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра
Косінца.
У любой дзяржаве змена кіруючых кадраў - натуральны працэс. У жыцці нішто не стаіць на месцы, і кадравыя рашэнні заўсёды павінны адпавядаць той сітуацыі, якая склалася на гэты момант, лічыць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
"Тры дні таму мной быў прыняты шэраг кадравых рашэнняў, якія закранулі ўрад і Адміністрацыю Прэзідэнта. Сутнасць гэтых рашэнняў вам вядома. Пасада кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта - адна з ключавых у нашай сістэме кіравання. Не раз мы гаварылі: Адміністрацыя Прэзідэнта - гэта штаб кіраўніка дзяржавы. І ад таго, хто ўзначаліць гэты штаб, залежыць многае", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён ахарактарызаваў Аляксандра Косінца як вопытнага і валявога кіраўніка, за плячамі якога багаты вопыт кіруючай работы. У свой час Аляксандр Косінец быў рэктарам адной з вядучых ВНУ, а таксама віцэ-прэм'ерам, курыраваў важнейшыя сферы сацыяльнай палітыкі, аховы здароўя, культуры. Шмат гадоў кіраваў Віцебскай вобласцю.
Прэзідэнт Беларусі лічыць, што ініцыятыўнасць, энергічнасць, рашучасць, дзелавая хватка Аляксандра Косінца - гэта тыя якасці, якія дадуць магчымасць яму паспяхова справіцца з новымі высокімі абавязкамі. І ён надасць рабоце Адміністрацыі Прэзідэнта новую магутную энергетыку.
У калектыў Адміністрацыі Прэзідэнта ўліваюцца і два новыя намеснікі - Мікалай Снапкоў і Ігар Бузоўскі. У свой час абодва яны працавалі ў Адміністрацыі Прэзідэнта. У абодвух за плячамі вялікі вопыт кіруючай работы. Мікалай Снапкоў быў міністрам эканомікі, Ігар Бузоўскі ўзначальваў буйнейшую маладзёжную арганізацыю. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што яны дастойна справяцца з даручанымі ім новымі ўчасткамі работы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што "наступны год - экзамен для ўсёй улады, народ дасць ацэнку нашай агульнай рабоце". "Ніякіх надзвычайных задач у нас няма. Задачы ранейшыя - зберагчы мір і парадак у краіне, забяспечыць рост эканомікі і дастойны ўзровень жыцця людзей", адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён сказаў, што не бачыць прычын для росту цэн у краіне, паколькі сабекошт прадукцыі не павялічыўся, не выраслі ў цане складнікі сабекошту, гэта рэсурсы і сыравіна.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што работа з кадрамі - ключавая задача Адміністрацыі Прэзідэнта. "Мае патрабаванні вядомыя: прафесіяналізм, поўная самааддача ў рабоце і, галоўнае, вынік. Яшчэ дадаў бы - самаадданае служэнне людзям", - сказаў Прэзідэнт. Ён таксама падкрэсліў, што для чыноўнікаў, дзяржслужачых зусім непрымальна такая якасць, як фанабэрыя. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ў рабоце з кадрамі яшчэ шмат праблем. У прыватнасці, на яго думку, марудна абнаўляецца кіраўніцкі апарат. На месцах эфектыўнасць выкарыстання рэзерваў кадраў вельмі нізкая. На сённяшні дзень у рэспубліканскіх і мясцовых органах улады шмат вакансій кіруючых работнікаў.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што з маладымі кіраўнікамі вертыкалі ніхто сур'ёзна не працуе, забыта практыка настаўніцтва. "На дзяржаўную службу часта трапляюць людзі з абмежаваным мысленнем клерка, якія баяцца або не хочуць праяўляць ініцыятыву, самастойна прымаць рашэнні і несці адказнасць за вынік, - адзначыў Прэзідэнт. - Забюракратызаванасць і закасцянеласць дзяржапарату тармозяць развіццё краіны".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго галоўныя патрабаванні да кадраў застаюцца нязменнымі. Паводле яго слоў, новыя назначэнні далі старт працэсу амаладжэння кадраў. "І такі курс будзе прадоўжаны ва ўсіх сферах нашага жыцця, - заявіў Прэзідэнт. - Гэта павінна стаць вашай штодзённай задачай - мець рэзерв кадраў, каб з яго выхаваць маладых кіраўнікоў, здольных знаходзіць хуткае рашэнне ў любой нестандартнай сітуацыі. Інакш мы безнадзейна адстанем ад зменлівага свету вакол нас".
На думку Аляксандра Лукашэнкі, трэба будзе значна папрацаваць з банкам даных таленавітай моладзі. "Гэта галоўнае багацце, з якім мы павінны працаваць. Так, не ўсе з іх, але многія стануць кіраўнікамі. Трэба толькі выпрацаваць сістэму, каб гэтых людзей правесці з нізу да верху да кіраўніцкай вертыкалі", - лічыць Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што "не можа быць добрым міністрам чалавек, які не бачыў станка ў рабочым цэху або зямлі на сельгаспрадпрыемстве. Не можа быць добрым міністр адукацыі, які не ведае, што такое школа, ВНУ. Не можа быць добрым кіраўніком чалавек, які не ведае жыцця".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што важнейшым пытаннем з'яўляецца павышэнне адказнасці кадраў. "Чым хутчэй змяняецца сітуацыя вакол нашай дзяржавы, чым вастрэйшай яна становіцца, тым больш строгім будзе патрабаванне з кіруючых кадраў", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.
Доказам гэтага служыць прыняты дэкрэт аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый. "Калі нехта ўчора скардзіўся на няхватку паўнамоцтваў, сёння - калі ласка, працуйце, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але нараўне з атрыманымі правамі адказвайце за даручаную справу".
Паводле слоў Прэзідэнта, так званы праславуты чалавечы фактар становіцца вызначальным на кожным рабочым месцы - ад радавога рабочага і сельскага працаўніка да прэм'ер-міністра.
Кіраўнік дзяржавы заявіў аб важнасці аптымізацыі колькасці дзяржапарату і функцый дзяржаўных органаў. "Нам трэба пазбавіцца ад празмернай колькасці ў дзяржапараце, падняўшы зарплату для астатніх, - лічыць Прэзідэнт. - Трэба адкінуць лішнія функцыі. Мы ж добра ведаем, што карысна, а што трэба зжыць. Неабходна таксама павышаць выканальніцкую дысцыпліну".
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што наперадзе вялікая рабоча па дэбюракратызацыі механізмаў кіравання ва ўсіх сферах жыцця. "Вось ваша разам з урадам бліжэйшая прыярытэтная задача. Ва ўсіх дзяржорганаў ёсць рэзервы для ўдасканалення работы", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць сістэму эфектыўнага адбору слухачоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі і маніторынгу іх кар'ернага росту. А таксама перагледзець падыходы да навучання рэзерву кадраў зыходзячы з рэалій эканомікі і грамадскага жыцця.
"Мы павінны выбудаваць новую сістэму адбору сапраўдных прафесіяналаў, а таксама навучання моладзі. Тут сваю ролю павінна адыграць Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Пакуль што ў рабоце гэтай ВНУ ёсць нямала недахопаў, сказаў Аляксандр Лукашэнка. У прыватнасці, да гэтага часу Акадэміі кіравання не ўдалося стаць сапраўднай кузняй кіруючых кадраў. Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што ў наступным годзе гэта праблема будзе вырашана.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што эканоміка была, ёсць і застаецца ключавым прыярытэтам. "Вырашым эканамічныя праблемы - ніякія беды нам не страшны", - заявіў Прэзідэнт.
Ён таксама адзначыў: "З усімі ўнутранымі і знешнімі пагрозамі мы справімся. Ніякай пятай калоне расхістаць краіну не дадзім. Але калі дапусцім правал у эканоміцы, то можам страціць усё - і давер людзей, і стабільнасць у краіне, ды і саму краіну".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, безумоўна, галоўным эканамічным штабам краіны з'яўляецца ўрад. Яму разам з Нацбанкам дадзены ўсе неабходныя паўнамоцтвы і рычагі кіравання. "Аднак побач з урадам павінны працаваць і ўсе іншыя органы ўлады - мясцовыя, рэгіянальныя, і Адміністрацыя Прэзідэнта, і Камітэт дзяржкантролю, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Перашкаджаць рабоце адзін аднаго не трэба, але і дзяліць праблемы на свае і чужыя таксама нельга. Праблема ў нас агульная - не дапусціць эканамічных узрушэнняў, абараніць нашых людзей і выйсці на дадатны рост у надыходзячым годзе".
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Адміністрацыі Прэзідэнта трымаць на строгім кантролі дакладнае выкананне ўсіх прынятых рашэнняў у эканамічнай сферы, усіх даручэнняў Прэзідэнта.
Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы адзначыў выключную важнасць работы сацыяльнага блока ўрада і падкрэсліў, што Адміністрацыя Прэзідэнта павінна трымаць і гэтыя пытанні пастаянна ў полі зроку, тым больш што там існуе нямала праблем.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў выбудоўваць сістэму ідэалагічнай работы ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу.
"У ідэалагічнай рабоце важны непасрэдны кантакт з людзьмі", - заявіў Кіраўнік дзяржавы. Ён лічыць, што трэба прадумаць, як правільна арганізаваць інфармацыйную работу.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што неабходна нанава прааналізаваць работу вядучых СМІ. "Ад іх патрабуецца максімум творчасці, і пры гэтым трэба сканцэнтравацца на галоўным - на сур'ёзных, пераканаўчых, даходлівых інфармацыйных, аналітычных перадачах. Тэлебачанне павінна не толькі забаўляць і весяліць, але і тлумачыць, і, калі хочаце, выхоўваць", - лічыць Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, інфармацыйная сітуацыя вакол Беларусі заўсёды была няпростай. Але да гэтага часу ўсе спробы выкарыстоўваць супраць нас дасканалыя інфармацыйныя тэхналогіі былі няўдачныя.
Прадаўжаючы тэму ідэалагічнай работы, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Кожны кіраўнік - і вобласці, і горада, і раёна, і асобнага прадпрыемства - павінен памятаць: менавіта ён з'яўляецца галоўным ідэолагам на даручанай яму тэрыторыі або арганізацыі. Забываць аб ідэалагічнай рабоце за бягучымі вытворчымі праблемамі нельга нікому. Поспехі на прадпрыемстве павінны быць асновай для ідэалагічнай работы".
Прэзідэнт таксама сказаў, што ідэалагічныя пытанні павінны быць пад пастаянным кантролем Адміністрацыі Кіраўніка дзяржавы.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў полі зроку Адміністрацыі Прэзідэнта павінны знаходзіцца пытанні не толькі ўнутранай, але і знешняй палітыкі. "Геапалітычная абстаноўка і ў свеце, і вакол нашай краіны становіцца ўсё больш складанай", - падкрэсліў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, задачу па выпрацоўцы і рэалізацыі апераджальных дзеянняў у адказ на знешнія пагрозы трэба вырашаць ва ўзаемадзеянні з урадам і МЗС.
Наступны год стане ключавым для Беларусі па многіх напрамках. У прыватнасці, стане рэальнасцю Еўразійскі эканамічны саюз. Тут, паводле слоў Прэзідэнта, нельга дапусціць страты ўласных інтарэсаў.
"Асобнае пытанне - адносіны з Захадам, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Так, ёсць станоўчыя моманты як у палітычнай, так і ў эканамічнай галіне. Давайце будзем прадаўжаць работу ў гэтым напрамку. Але ні ў якім разе нельга дапусціць націску на нас. Ні з Захаду, ні з Усходу націск непрымальны, асабліва з маючымі адбыцца выбарамі". Беларусь праводзіць шматвектарную знешнюю палітыку, падкрэсліў Прэзідэнт.
Гаворачы аб супрацоўніцтве з Захадам, Прэзідэнт адзначыў: "Мы мяжуем з Захадам і не хочам ніякіх сутыкненняў - ні палітычных, ні дыпламатычных. Палавіна нашага гандлю там. Калі Захад працягне нам руку супрацоўніцтва, то трэба гэтым скарыстацца. Мы будзем імкнуцца да нармалізацыі адносін з Захадам. Калі яны хочуць з намі на роўных супрацоўнічаць і даюць сігналы да гэтага, мы прымем гэты сігнал. Мы заўсёды гаварылі аб гэтым - давайце садзіцца за стол перагавораў і дамаўляцца".
Закранаючы адносіны з Расіяй, ён сказаў: "Нам сёння гэту краіну ніхто ў свеце не заменіць. Беларусь не будзе дзейнічаць на шкоду брацкай Расіі".
"Адной з важнейшых задач Адміністрацыі Прэзідэнта з'яўляецца каардынацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы права. Гэтай функцыі Адміністрацыі неабходна ўдзяляць пільную ўвагу і дзейнічаць больш рашуча, не апіраючыся толькі на падыходы, прапанаваныя іншымі органамі", - сказаў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, у 2014 годзе быў шэраг нарматворчых ініцыятыў урада, наступствы якіх не былі сістэмна падлічаны. Часам асобныя гарачыя галовы вылучалі ідэі, якія выклікаюць такі грамадскі рэзананс, што даводзілася ўмешвацца Прэзідэнту. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў такіх сітуацыях Адміністрацыя Прэзідэнта не павінна быць наглядальнікам або простым кантралёрам.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у зоне ўвагі Адміністрацыі Прэзідэнта павінен знаходзіцца і стан нарматворчай дзейнасці Міністэрства юстыцыі, на аператыўнасць і якасць работы якога часам скардзяцца дзяржаўныя органы.
Важным складнікам дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта ў сферы права з'яўляецца ўзгадненне законапраектаў, што разглядаюцца парламентам.
Забеспячэнне паўнацэннага ўзаемадзеяння Кіраўніка дзяржавы з заканадаўчай і судовай уладай - яшчэ адна з асноўных задач Адміністрацыі Прэзідэнта. У Беларусі створаны ўсе ўмовы для функцыянавання парламента і судовай сістэмы. І тут трэба бачыць перспектывы, удасканальваць работу.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, Адміністрацыя Прэзідэнта павінна трымаць руку на пульсе па сітуацыі ў рэгіёнах, дасканала ведаць праблемы мясцовых органаў улады і самакіравання. І тут важкае слова павінны сказаць памочнікі Прэзідэнта - галоўныя інспектары па рэгіёнах, у сферу дзейнасці якіх уваходзіць кадравая работа. "Але гэта не значыць, што памочнік павінен падмяняць губернатара, залішне ўмешвацца ў работу. Трэба выказаць свой пункт гледжання, але рашэнне застаецца за губернатарам", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама падкрэсліў, што работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб з'яўляецца важнейшым напрамкам дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта і чакае тут эфектыўнай работы.
"Я разумею, як загружана Адміністрацыя Прэзідэнта зваротамі. Але недапушчальна, калі часам гэтыя пісьмы прыходзяць да таго, на каго скардзяцца грамадзяне або калектывы. У наступным годзе я знайду магчымасць камісійна праверыць, як выконваюцца мае ўказанні ў гэтым плане, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Ёсць людзі, якія звяртаюцца да Прэзідэнта як у апошнюю інстанцыю. І трэба падумаць, як дапамагчы гэтым людзям", - сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сістэму работы са зваротамі грамадзян трэба ўдасканальваць і трэба помніць, што дэбюракратызацыя была і застаецца ключавым напрамкам палітыкі ў Беларусі, дэбюракратызацыя - асабістая адказнасць Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.