Віншаванне жыхарам Круглага і Круглянскага раёна з 500-гадовым юбілеем горада
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Круглага і Круглянскага раёна з 500-гадовым юбілеем горада.
"На гэтай цудоўнай зямлі заўсёды жылі працавітыя, майстравыя людзі - таленавітыя і горача любячыя сваю малую радзіму. Рэгіён таксама славіцца хараством прыроды, ветлівасцю і гасціннасцю жыхароў. Пра багатую гісторыю і культуру Кругляншчыны сведчаць старажытныя традыцыі і помнікі старадаўнасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што тутэйшыя месцы ведалі шмат бітваў, але асаблівая старонка ў летапісе раёна - гераічная барацьба партызан і падпольшчыкаў супраць акупантаў, якая разгарнулася з першых месяцаў Вялікай Айчыннай вайны.
"Пяць стагоддзяў - важкая дата, вялікае свята для ўсіх, хто тут нарадзіўся і вырас, звязаў свой лёс з роднай зямлёй. Дзякуючы вам, сапраўдным патрыётам, рэгіён сёння ўпэўнена глядзіць у будучыню. Перакананы, разам мы зробім усё магчымае, каб добрая слава Кругляншчыны расла і прымнажалася новымі яркімі здзяйсненнямі", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.