Віншаванне Вячаславу Валодзіну з выбраннем на пасаду Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вячаслава Валодзіна з выбраннем на пасаду Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі восьмага склікання.

    "Упэўнены, што і ў далейшым, ажыццяўляючы сваю дзейнасць, Вы будзеце садзейнічаць усямернаму развіццю канструктыўнага міжпарламенцкага беларуска-расійскага дыялогу, умацаванню і пашырэнню адносін саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства паміж нашымі краінамі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Вячаславу Валодзіну добрага здароўя, дабрабыту і дасягнення намечаных мэт.