Віншаванне ветэрану-пагранічніку, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны Васілю Даўжонку
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэрана-пагранічніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, палкоўніка ў адстаўцы Васіля Даўжонка са знамянальным юбілеем - 100-годдзем.
"З ранняга юнацтва ў радах падпольшчыкаў і партызан, а потым у пагранічных войсках Вы са зброяй у руках абаранялі родную зямлю", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што за плячыма Васіля Даўжонка вялікі жыццёвы шлях чалавека, грамадзяніна і воіна, які шмат гадоў аддаў службе на граніцы і адзначаны многімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. "Вы ўдзельнік легендарнага партызанскага парада ў Мінску ў ліпені 1944 года. Прадстаўнік таго гераічнага пакалення Пераможцаў, для якога служэнне Айчыне стала мэтай і сэнсам жыцця", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў самыя шчырыя словы ўдзячнасці за тое, што, нягледзячы на гады і выпрабаванні, юбіляр і сёння ў страі, знаходзіць магчымасці для сустрэч з курсантамі-пагранічнікамі. "Такая стойкасць, цвёрдасць духу і жыццялюбства выклікаюць захапленне і з'яўляюцца прыкладам для ўсіх нас", - адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Васілю Даўжонку здароўя, дабрабыту, бадзёрасці і пазітыву: "Няхай кожны новы дзень прыносіць Вам толькі добрае".