Віншаванне Вярхоўнаму правіцелю Малайзіі султану Ібрагіму
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Вярхоўнага правіцеля Малайзіі султана Ібрагіма і ўвесь малайзійскі народ з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
"Упэўнены, што адносіны паміж Мінскам і Куала-Лумпурам, якія абапіраюцца на агульнасць нашых падыходаў да фарміравання справядлівага светаўладкавання, прадоўжаць развівацца на прынцыпах узаемнага даверу і павагі", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з Малайзіяй як у гандлёва-эканамічнай сферы, так і ў прамысловай кааперацыі, культуры.
"Буду рады бачыць Вас у нашай краіне ў зручны для Вас час для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага і глабальнага парадкаў дня", - дадаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў султану Ібрагіму моцнага здароўя і шчасця, а грамадзянам Малайзіі - міру і дабрабыту.