Віншаванне Вярхоўнаму Патрыярху Каталікосу ўсіх армян Гарэгіну Другому

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Вярхоўнага Патрыярха Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога.

    "У Беларусі высока цэняць ваша нястомнае служэнне, накіраванае на сцвярджэнне ў сучасным грамадстве хрысціянскіх каштоўнасцей, патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення, панаванне міласэрнасці і справядлівасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што падзвіжніцкія намаганні Гарэгіна Другога будуць і ў далейшым садзейнічаць умацаванню міру, захаванню атмасферы даверу і дружбы паміж народамі Беларусі і Арменіі.