Віншаванне Вялікаму герцагу Люксембургскаму Анры

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вялікага герцага Люксембургскага Анры з нацыянальным святам.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь застаецца адкрытай для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і канструктыўнага дыялогу.

    "Спадзяюся, што намаганні нашых краін у барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі будуць садзейнічаць больш дынамічнаму аднаўленню нацыянальных эканомік і міжнароднага ўзаемадзеяння", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.