Віншаванне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2021" у Магілёве
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2021" у Магілёве.
"Спакон вякоў чалавек, заняты нялёгкай сялянскай працай, карыстаўся ў грамадстве вялікай павагай. І сёння менавіта ад вас, працаўнікоў зямлі, залежыць харчовая бяспека Беларусі", - канстатаваў Кіраўнік дзяржавы.
Беларускі лідар адзначыў, што сяляне гэтага рэгіёна ў складаных кліматычных умовах вырасцілі і ўбралі нядрэнны ўраджай збожжавых, кукурузы, бульбы, цукровых буракоў, а цяпер актыўна рыхтуюцца да наступнага сельскагаспадарчага года.
"Упэўнены, бесперапыннае павышэнне працоўнай дысцыпліны, дакладнае прытрымліванне тэхналагічнага працэсу, гаспадарскі падыход да кожнага поля або фермы дапамогуць вам палепшыць паказчыкі па ўсіх напрамках дзейнасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў аграрыям Магілёўскай вобласці стабільна высокіх ураджаяў, спрыяльнага надвор'я, прафесійных поспехаў і вялікага асабістага шчасця.