Віншаванне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2021" у Гомелі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2021" у Гомелі.
"Старажытнае беларускае свята завяршэння гарачай пары нясе ў сабе глыбокі сэнс. Гэта час, каб ад усёй душы падзякаваць аграрыям за важную працу", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што гэта свята Гомельская вобласць сустракае з нядрэннымі вынікамі: у засекі накіравана 973 тыс. т збожжа, сабраны ўраджай агародніны, бульбы, закладваюцца кармы для вытворчасці мяса і малака.
"Гэта значыць, што і жыхары Беларусі, і шматлікія пакупнікі нашых прадуктаў харчавання за мяжой будуць у поўнай меры забяспечаны якаснымі, натуральнымі і смачнымі прадуктамі", - канстатаваў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што аграпрамысловы комплекс паўднёва-ўсходняга рэгіёна будзе і далей актыўна развівацца, укараняць усё самае лепшае, перадавое і абавязкова выйдзе на лідарскія пазіцыя ў краіне.
Беларускі лідар пажадаў аграрыям Гомельскай вобласці моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, вялікага асабістага шчасця і высокіх ураджаяў.