Віншаванне ўдзельнікам XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гасцей, удзельнікаў і арганізатараў XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" з адкрыццём гэтага буйнейшага асенняга форуму.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта мерапрыемства з'яўляецца знакавай маштабнай падзеяй, сапраўдным святам дабра і духоўнасці, а таксама месцам сяброўскіх сустрэч, дзе пануюць прыгажосць і высокае мастацтва. 

    "Разнастайныя фестывальныя праграмы і творчыя праекты адкрываюць шырокія магчымасці для культурнага дыялогу паміж краінамі, аб'ядноўваюць мэтраў і аматараў кінематографа, натхняюць на пошук новых ідэй і вобразаў", - гаворыцца ў віншаванні. 

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што "Лістапад" і на гэты раз прадоўжыць свае лепшыя традыцыі, дасць магчымасць пазнаёміцца са значнымі кінапрэм'ерамі года і чарговы раз узрушыць душы сваіх паклоннікаў. 

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў гасцям, удзельнікам і арганізатарам кінафестывалю моцнага здароўя, шчасця і выдатнага настрою.