Віншаванне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2026" у Шклове
Удзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2026" у г.Шклове
Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з днём заслужанай славы хлебаробаў - фестывалем "Дажынкі-2026".
У бягучым годзе Магілёўшчына зноў даказала, што здольна дабівацца добрых вынікаў. Ваша доля ў рэспубліканскім караваі значная - 1 мільён 220 тысяч тон збожжавых і рапсу без уліку кукурузы, пры гэтым 3 раёны перасягнулі 100-тысячны рубеж.
Усё гэта - заслуга вяскоўцаў, якія ад цямна да цямна працуюць у полі, вынік напружанай працы механізатараў, аграномаў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных комплексаў, іншых спецыялістаў і кіраўнікоў гаспадарак.
Дзякуй кожнаму, хто ўнёс уклад у правядзенне ўборачнай кампаніі. Вашы прафесіяналізм, вытрымка і любоў да справы выклікаюць самую глыбокую павагу.
Словы асаблівай удзячнасці адрасую тым, хто прысвяціў сельскай гаспадарцы сваё жыццё і з'яўляецца выдатным прыкладам для маладых спецыялістаў, якія прыходзяць у аграрную сферу з новымі ведамі, тэхналогіямі і невычэрпнай энергіяй.
Жадаю моцнага здароўя, міру, сямейнага дабрабыту, дастатку ў доме, чарговых працоўных перамог на карысць Магілёўшчыны і ўсёй Беларусі.
Няхай кожны год будзе шчодрым, а ўраджай - багатым.
Аляксандр Лукашэнка


