Віншаванне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2026" у Калінкавічах

    Удзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2026" у г.Калінкавічы

    Дарагія сябры!

    Ад усёй душы віншую вас з "Дажынкамі-2026" - галоўным святам беларускіх хлебаробаў.

    Сёння на абласным фестывалі-кірмашы мы з гонарам ушаноўваем сельскіх працаўнікоў Гомельшчыны, якія заўсёды даказваюць свой прафесіяналізм. І цяперашняя гарачая пара не выключэнне: намалочана звыш мільёна тон збожжа з улікам рапсу.

    Няпросты палескі клімат патрабуе ад аграрыяў не толькі ведаў, вопыту, але і асаблівага падыходу да кожнага поля. Вы не баіцеся цяжкасцей: нарошчваеце вытворчасць збожжавых культур, асвойваеце новыя напрамкі ў раслінаводстве, укараняеце інавацыйныя тэхналогіі.

    Усё гэта - важкі ўклад у харчовую бяспеку краіны і ўмацаванне яе эканомікі, а таксама стратэгічны задзел на будучыню.

    Дзякуй кожнаму, хто працуе на палях і элеватарах, праводзіць рабочы дзень за рулём камбайнаў і грузавікоў, хто кіруе вытворчымі працэсамі і выконвае навуковыя даследаванні, за адданасць зямлі-карміцельцы, за адказнасць перад родным краем і ўсёй Беларуссю.

    Упэўнены, і ў далейшым вы будзеце эфектыўна выконваць усе задачы, якія стаяць перад аграпрамысловым комплексам Гомельшчыны.

    Жадаю вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, дастатку і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

    Аляксандр Лукашэнка