Віншаванне Тамашу Шуёку з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Венгрыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Тамаша Шуёка з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Венгрыі.

    "Мінск зацікаўлены ў далейшым развіцці канструктыўнага дыялогу з Будапештам на аснове раўнапраўя і ўзаемнай павагі, змястоўных двухбаковых адносін у гандлёва-эканамічнай, энергетычнай, навукова-тэхнічнай, спартыўнай, культурнай і іншых сферах", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што пры падтрымцы Тамаша Шуёка беларуска-венгерскае супрацоўніцтва прадоўжыць умацоўвацца і пашырацца.

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Венгрыі добрага здароўя і значных поспехаў на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе, а дружалюбнаму народу гэтай краіны - працвітання і дабрабыту.