Віншаванне супрацоўнікам і ветэранам органаў папярэдняга следства з 15-годдзем СК
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў папярэдняга следства з 15-годдзем утварэння Следчага камітэта.
"Нададзены вам паўтара дзесяцігоддзя таму высокі незалежны статус дазволіў узняць следчую работу на якасна новы ўзровень, а штодзённая дзейнасць Следчага камітэта па процідзеянні карупцыі, эканамічным злачынствам, кіберзлачыннасці, экстрэмізму і іншым проціпраўным праявам дэманструе няўхільнасць захавання прынцыпу непазбежнасці пакарання ў нашай краіне, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваша служба з'яўляецца надзейным гарантам абароны правоў людзей, інтарэсаў дзяржавы, канстытуцыйнага ладу і перамогі справядлівасці ў грамадстве.
"Перакананы, што вернасць абавязку, патрыятызм, адданасць Айчыне і беларускаму народу разам з прафесіяналізмам і безумоўным выкананнем закону дазволяць вам і ў далейшым паспяхова процістаяць любым выклікам і пагрозам, вырашаць усе пастаўленыя задачы, умацоўваючы пры гэтым давер да праваахоўных органаў і інстытутаў дзяржаўнай улады", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім супрацоўнікам і ветэранам органаў папярэдняга следства, іх сем'ям, родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту і далейшых поспехаў у службе на карысць Беларусі.