Віншаванне супрацоўнікам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз з прафесійным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і асоб грамадзянскага персаналу Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз з прафесійным святам.

    "З моманту ўтварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз у 2013 годзе за адносна кароткі гістарычны перыяд вамі выбудавана эфектыўна дзеючая сістэма, якая дазваляе аператыўна і якасна праводзіць шырокі спектр даследаванняў, выкарыстоўваць найноўшыя навукова-тэхнічныя дасягненні ў раскрыцці і расследаванні злачынстваў. Экспертнае суправаджэнне праваахоўнай дзейнасці ўносіць істотны ўклад у забеспячэнне абароны правоў грамадзян і нацыянальных інтарэсаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Дасягнутыя значныя рэзультаты і аўтарытэт ведамства Прэзідэнт лічыць вынікам зладжанай працы вялікага калектыву, асновай якой з'яўляюцца аб'ектыўнасць, прынцыповасць, адказнасць і сумленнае выкананне службовага абавязку.

    "Упэўнены, што высокі прафесіяналізм, вопыт і адданасць справе дадуць магчымасць вам і ў далейшым вырашаць самыя складаныя задачы, якія ставіць перад намі сённяшні няпросты час", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў работнікам ДКСЭ моцнага здароўя, міру і дабрабыту, а таксама далейшых поспехаў на карысць роднай Беларусі.