Віншаванне Сердару Бердымухамедаву з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Туркменістана

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Сердара Бердымухамедава з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Туркменістана.

    "Шчыра ўпэўнены, што створаны за гады незалежнасці трывалы фундамент двухбаковых адносін дасць магчымасць Мінску і Ашхабаду паспяхова ісці наперад па шляху далейшага пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    У віншаванні таксама гаворыцца: "Беларусь пацвярджае сваю зацікаўленасць у актывізацыі палітычнага дыялогу з Туркменістанам, умацаванні кантактаў у рамках міжнародных арганізацый, нарошчванні гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязей".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сердару Бердымухамедаву здароўя, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць роднай краіны, а туркменскаму народу - міру, згоды і працвітання.