Віншаванне Саміі Сулуху Хасан з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Аб'яднанай Рэспублікі Танзанія

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Самію Сулуху Хасан з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Аб'яднанай Рэспублікі Танзанія.

    "Лозунг Вашай перадвыбарнай кампаніі "Праца і годнасць", яе накіраванасць на дыверсіфікацыю эканомікі, мадэрнізацыю прамысловасці і сельскай гаспадаркі знайшлі водгук у сэрцах танзанійцаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ва ўмацаванні партнёрскіх сувязей з Дадомам, імпульсам для якога стаў першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт кіраўніка танзанійскага Урада ў Мінск у ліпені 2025 года. "Нашы краіны маюць значны патэнцыял для паглыблення палітычнага дыялогу і актывізацыі супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і іншых сферах, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Мінск гатовы садзейнічаць ажыццяўленню праграм эканамічнага, тэхналагічнага развіцця Танзаніі і прапанаваць беларускі вопыт паспяховай рэалізацыі праектаў механізацыі сельскай гаспадаркі і забеспячэння харчовай бяспекі на Афрыканскім кантыненце".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што далейшая работа Саміі Сулуху Хасан на адказнай дзяржаўнай пасадзе будзе садзейнічаць пашырэнню ўсебаковых беларуска-танзанійскіх адносін. Аляксандр Лукашэнка пажадаў калегу здароўя, шчасця, ажыццяўлення ўсіх планаў і пачынанняў.