Віншаванне з паспяховым завяршэннем уборачнай і святам "Дажынкі"

    Удзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2022" у г.Стоўбцы

    Дарагія сябры!

    Прыміце самыя цёплыя віншаванні з паспяховым завяршэннем уборачнай кампаніі і абласным святам "Дажынкі".

    Вам ёсць чым ганарыцца: на Міншчыне сабрана звыш двух мільёнаў тон збожжа - больш за чвэрць рэспубліканскага каравая. За гэтым рэкордам стаіць карпатлівая праца камбайнераў і вадзіцеляў, аграномаў і селекцыянераў, вучоных і кіраўнікоў гаспадарак.

    Бягучы год стаў сур'ёзным выпрабаваннем для ўсіх хлебаробаў нашай краіны. Вам давялося змагацца літаральна за кожны вырашчаны колас, паколькі ў існуючай сусветнай сітуацыі збожжавыя культуры сталі новым золатам, якое гарантуе дзяржаве харчовую бяспеку і стабільнасць.

    Дзякуй за вашу нялёгкую працу практычна без выхадных і святочных дзён, шчырую любоў да роднай зямлі, якую вы перадаяце сваім дзецям і моладзі.

    Моцнага вам здароўя, сямейнага дабрабыту, поспехаў і новых дасягненняў на працоўнай ніве.

    Аляксандр Лукашэнка