Віншаванне з Раством Хрыстовым
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас са святам Раства Хрыстовага.
У гэты цудоўны час, калі сэрцы мільёнаў вернікаў сагрэты чараўніцтвам аднаго з самых светлых хрысціянскіх свят, мы адчуваем адзінства з усім праваслаўным светам, напаўняемся асаблівым пачуццём прыналежнасці да вялікага таінства і даказваем сваю веру добрымі справамі. Для беларусаў галоўныя хрысціянскія каштоўнасці - шчырая любоў да бліжняга, мудрасць, адкрытасць, міласэрнасць - былі і застаюцца сапраўднай пуцяводнай зоркай. Ведаючы не па чутках цану міру і згодзе, дружбе і добрасуседству, мы заўсёды гатовы працягнуць руку дапамогі ў цяжкай сітуацыі і падзяліць радасныя моманты.
Няхай ззянне Раства азорыць шчасцем кожную сям'ю, умацуе дамашні ачаг, напоўніць яго непаўторнай атмасферай узаемаразумення і цяпла.
Аляксандр Лукашэнка