Віншаванне з Нараджэннем Хрыстовым

    Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня

    Дарагія суайчыннікі!

    Ад усёй душы віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым і надыходзячым 2023 годам.

    Светлае свята нагадвае аб тым, што вялікі духоўны шлях кожнага чалавека пачынаецца з нараджэння ў сэрцы маленькіх парасткаў веры, надзеі і любові. Вечныя хрысціянскія каштоўнасці надаюць нам сіл, аб'ядноўваюць народы і кантыненты, натхняюць на бескарыслівае служэнне бліжняму, заклікаюць да ўзаемапавагі і пошуку кампрамісаў.

    Калядныя святы для беларусаў заўсёды былі благаславенным часам, калі мы становімся дабрэйшымі і больш міласэрнымі, удзяляем увагу родным, дапамагаем маючым у гэтым патрэбу, умацоўваем наша адзінства малітвай і стваральнай працай. Гэты дзень вяртае нас да нацыянальных традыцый, якія гістарычна служаць апорай грамадства.

    Упэўнены, імкненне да добрасуседства, міру і згоды - залог шчаслівай будучыні Беларусі.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай гэта Нараджэнне Хрыстова стане новым пунктам адліку для добрых спраў.

    Аляксандр Лукашэнка