Віншаванне хрысціянам Беларусі са святам Вялікадня

    Дарагія суайчыннікі!

    Прыміце самыя шчырыя віншаванні са светлым святам Вялікадня.

    У гэтыя ўрачыстыя дні сэрца кожнага верніка раскрываецца насустрач цудоўнай вестцы аб Хрыстовым Уваскрэсенні, дзякуючы якому ў нас з новай сілай абуджаюцца вера, любоў і надзея, з'яўляецца імкненне да стварэння і добрых спраў.

    Гэты душэўны ўздым дае нам сілы дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў чалавечай цеплыні, ахове, ежы і прыстанішчы.

    Няхай хрысціянская дабрадзейнасць і ў далейшым будзе духоўным шчытом нашага народа і роднай Беларусі. Няхай радасць велікодных дзён напаўняе душы мудрасцю, адзінствам і згодай.

    Жадаю вам моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, шчасця і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка