Віншаванне са святам Вялікадня

    Дарагія суайчыннікі!

    Ад усяго сэрца віншую вас са святам Вялікадня.

    Уваскрэсенне Хрыстова сімвалізуе духоўнае адраджэнне: жыццё выйграла бітву ў смерці, дабро перамагло зло, а святло знішчыла цемру.

    Радасць гэтага свята з'яўляецца пунктам адліку для новых добрых спраў, дапамогі слабым і абяздоленым, яднання дзеля міру і згоды ў грамадстве.

    Толькі разам, абапіраючыся на хрысціянскія каштоўнасці, мы зможам справіцца з усімі цяжкасцямі, прыйсці да шчасця і працвітання.

    Няхай святло велікодных дзён напаўняе вашы сэрцы мудрасцю і надзеяй.

    Жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, здзяйснення самых запаветных жаданняў.

    Аляксандр Лукашэнка