Віншаванне з Днём войскаў проціпаветранай абароны

    Ваеннаслужачым і ветэранам войскаў проціпаветранай абароны

    Паважаныя таварышы!

    Віншую з прафесійным святам - Днём войскаў проціпаветранай абароны.

    Абапіраючыся на пераможныя традыцыі ветэранаў і настойліва ўдасканальваючы сваё майстэрства, асабовы склад войскаў ППА кругласутачна нясе баявое дзяжурства па ахове паветраных рубяжоў роднай Беларусі, беражэ мірную працу і спакой грамадзян.

    Апошнія падзеі вакол нашай краіны паказваюць, што роля і значэнне войскаў ППА ў забеспячэнні абароны і бяспекі Рэспублікі Беларусь будуць толькі ўзрастаць, таму дзяржавай робіцца ўсё магчымае, каб воінскія часці і падраздзяленні проціпаветранай абароны заўсёды мелі на ўзбраенні самую сучасную тэхніку для эфектыўнага вырашэння баявых задач.

    Ведаю, што ўсе, каму выпаў асаблівы гонар служыць у славутых войсках, ганарацца гэтым. Так павінна быць і далей.

    Упэўнены, што кожны з вас у любых абставінах гатовы выканаць свой абавязак перад краінай і народам.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, чыстага неба і новых ратных поспехаў на карысць Айчыны.

    Аляксандр Лукашэнка