Віншаванне з Днём будаўніка
Работнікам і ветэранам будаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём будаўніка.
Мірная стваральная праца з'яўляецца моцным фундаментам паважанай ва ўсе часы прафесіі, якую вы выбралі справай свайго жыцця.
Дзякуючы вам у Беларусі штогод узводзяцца мільёны квадратных метраў жылля, высокатэхналагічныя прамысловыя аб'екты. Гэта вельмі каштоўны ўклад у эканоміку краіны і паспяховую рэалізацыю яе сацыяльнай палітыкі.
Радасна адзначыць, што будаўнічы комплекс пастаянна мадэрнізуецца: укараняюцца сучасныя тэхналогіі, выкарыстоўваюцца айчынныя інавацыйныя будматэрыялы, пашыраецца спіс краін, дзе рады прадаставіць пляцоўкі менавіта беларускім спецыялістам.
Перакананы, закладзеныя многімі пакаленнямі будаўнікоў традыцыі і імкненне да пашырэння прафесійных гарызонтаў будуць садзейнічаць далейшаму развіццю галіны на карысць любімай Беларусі.
Жадаю вам добрага здароўя, невычэрпнай энергіі, цікавых праектаў і новых працоўных перамог.
Аляксандр Лукашэнка