Віншаванне работнікам і ветэранам органаў пракуратуры з прафесійным святам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў пракуратуры з прафесійным святам - Днём работнікаў пракуратуры.
"Спецыфіка вашай работы патрабуе асаблівых якасцей - аб'ектыўнасці, прынцыповасці, стойкасці і крыштальнай сумленнасці, паколькі ў той пастаяннай барацьбе са злачыннасцю і праяўленнямі карупцыі, якую вы ведзяце, супраць вас дзейнічаюць людзі, якія адмаўляюць усе правілы і нормы маралі", - гаворыцца ў віншаванні.
"Ад вашай зладжанай работы і прынцыповай пазіцыі шмат у чым залежыць далейшае развіццё Беларусі, грамадзянскі мір і згода ў нашым грамадстве, паколькі вы каардынуеце праваахоўную дзейнасць дзяржаўных органаў. Абараняеце канстытуцыйны лад, эфектыўна процідзейнічаючы ўсім спробам дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне. Уносіце важкі ўклад у забеспячэнне законнасці, правоў грамадзян, суверэнітэту і нацыянальнай бяспекі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пракурорскія работнікі і ў далейшым будуць з гонарам служыць Айчыне, прымнажаючы лепшыя традыцыі пракуратуры і вырашаючы пастаўленыя задачы на самым высокім прафесійным узроўні.