Віншаванне з Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі
Работнікам і ветэранам органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Віншую вас з прафесійным святам - Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі.
Бачная частка вашай працы - гэта тысячы даведак, зводак, табліц, бюлетэняў з бясконцымі лічбамі і працэнтамі. А нябачная частка - карпатлівая адказная работа. Паколькі ад якасці інфармацыі, глыбіні яе аналізу і дакладнасці высноў залежаць правільнасць прымаемых кіраўніцкіх рашэнняў на розных узроўнях, вектар і перспектывы развіцця ўсіх сфер жыцця нашай дзяржавы.
Упэўнены, кожны з вас гэта добра разумее і робіць усё магчымае, каб беларуская статыстыка ішла ў нагу з часам і заўсёды была на вядучых пазіцыях у сусветнай прафесійнай супольнасці.
Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваю ветэранам, якія закладвалі асновы дзеючай сістэмы і вучылі маладых калег, перадаючы ім свой багаты вопыт.
Жадаю вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў, а таксама новых ідэй і дасягненняў.
Аляксандр Лукашэнка