Віншаванне з Днём пажарнай службы

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам - Днём пажарнай службы. 

    "Прафесію пажарнага-ратавальніка выбіраюць людзі смелыя і рашучыя. Выбіраюць сэрцам, таму што гэта служба патрабуе асаблівай адданасці, выключнай мужнасці і звязана з процістаяннем стыхіі і гатоўнасцю ў любую секунду рызыкаваць сабой дзеля выратавання іншых. Яна таксама прадугледжвае вялікую штодзённую працу і пастаянныя цяжкія трэніроўкі. Як і асаблівае пажарнае братэрства, якое нараджаецца і мацнее ў небяспечных, па сутнасці, баявых умовах выканання службовых задач, калі адзін - за ўсіх, і ўсе - за аднаго", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Словы асаблівай удзячнасці Прэзідэнт адрасаваў ветэранам, якія выхавалі ў маладога пакалення паважлівыя адносіны да слаўных традыцый папярэднікаў і тых, хто ў гэты час на перадавой барацьбы з вогненнай стыхіяй.

    "Дзякуй за службу. Няхай заўсёды з вамі будуць любоў і цеплыня родных і блізкіх, а таксама падтрымка і ўдзячнасць людзей, дзеля якіх вы кожны дзень ідзяце на рызыку", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, удачы, вытрымкі і далейшых поспехаў у службе на карысць Радзімы.