Віншаванне з Днём Перамогі
Паважаныя суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Перамогі. Гэта вялікае свята, якое стала сімвалам адвагі і стойкасці, доблесці і ахвярнасці мільёнаў савецкіх людзей, якія ў чэрвені 1941-га мужна прынялі ўдар варварскай, антычалавечнай ідэалогіі нацызму і перамаглі.
Беларусь памятае сваіх герояў - тых, хто самааддана ваяваў на франтах, рызыкуючы жыццём, змагаўся з ворагам у акупацыі, здзяйсняў штодзённы працоўны подзвіг у тыле, набліжаючы пераможны май 1945 года.
Мы памятаем усіх бязвінных ахвяр цынічных эксперыментаў і жахлівай жорсткасці гітлераўскіх катаў. І не стомімся нагадваць народам Еўропы аб тым, хто паставіў кропку ў самай кровапралітнай вайне за ўсю гісторыю чалавецтва.
Гэты вясновы дзень, 9 мая, скрозь дзесяцігоддзі мірнага жыцця ўсё гэтак жа адгукаецца ў сэрцах беларусаў болем, гонарам і бязмежнай удзячнасцю пераможцам.
Вечная слава сапраўдным героям!
Нізкі паклон нашым дарагім ветэранам.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра, любові і шчасця. Няхай у кожным беларускім доме заўсёды будуць мір, дабрабыт і згода.
Са святам! З Днём Вялікай Перамогі!
Аляксандр Лукашэнка